Вядомага беларускага бізнэсоўца аштрафавалі за нацыянальны сьцяг з Пагоняй на ягоным хутары

Чалавек зь бел-чырвона-белым сьцягам, ілюстрацыйнае фота.

IT-інвэстара Валера Астрынскага пакаралі штрафам у памеры 580 рублёў.

Суд Івейскага раёну 18 студзеня разгледзеў справу бізнэсоўца Валера Астрынскага, якога затрымалі ўвечары ў суботу за нацыянальны сьцяг з «Пагоняй», паведамляе dev.by. Яму прысудзілі штраф у 20 базавых велічынь — 580 рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На хутары за бел-чырвона-белы сьцяг затрымалі бізнэсоўца Валера Астрынскага

16 студзеня Астрынскага затрымалі ў вёсцы Барава ў Івейскім раёне. Падставай стаў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг з Пагоняй на хутары.

Мужчыну абвінавацілі ў правядзеньні адзіночнага несанкцыянаванага пікету. Да суда ён знаходзіўся ў Івейскім РАУС.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сфатаграфаваўся без дазволу чыноўнікаў. Магілёўца адправілі на 10 дзён у ізалятар за фота з нацыянальным сьцягам

Валеры Астрынскі — інвэстар, сузаснавальнік аб’яднаньня Angels BAND, уваходзіць у топ-200 пасьпяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі.