Пінскі памежнік спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам

Беларускі памежнік, ілюстрацыйнае фота

Сайт Пінскага памежнага атраду паведамляе, што 15 студзеня тут спрабаваў застрэліцца салдат тэрміновай службы.

18-гадовы прызыўнік з Барысава ад траўня служыць у памежных войсках. Ад лістапада — на памежным пасту «Мутвіца».

Ён спрабаваў застрэліцца падчас службы ў нарадзе, дзе правяраў дакумэнты на ўезд у памежную паласу. На месца выклікалі хуткую дапамогу і сьледчых. Абставіны высьвятляюцца.