Разьбітае гайкамі за бел-чырвона-белыя колеры акно аказалася не адзіным

15 студзеня Свабода расказала пра тое, што ў ноч на 25 сьнежня менчукам разьбілі гайкамі вокны за бел-чырвона-белыя сьняжынкі. Аказалася, гэта не адзіны выпадак.

Нам напісала чытачка, якой 25 сьнежня таксама разьбілі вакно такімі ж гайкамі на бальконе, дзе віселі бел-чырвона-белыя фіранкі.

І гэтак жа сама міліцыя адмовілася заводзіць крымінальную справу.

15 студзеня ёй прыйшоў ліст з Маскоўскага РУУС, у якім міліцыянты напісалі, што разьбіваць вокны зь «бел-чырвона-белымі фрагмэнтамі» — не злачынства.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менчукам разьбілі вокны зь бел-чырвона-белымі сьняжынкамі. Міліцыя: «Гэта выказваньне меркаваньня»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BYPOL апублікаваў запіс чалавека, голас якога нагадвае Карпянкова: «Мы створым лягеры для пратэстоўцаў»