Валютная выручка Беларусі ў студзені-лістападзе 2020 года паменшылася на 11,9% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам пазамінулага года, сьведчаць дадзеныя Нацбанку.
Як паведамляе БелаПАН, за 11 месяцаў валютная выручка склала 33,3 мільярды даляраў, скараціўшыся ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2019 года на 4,5 млрд даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзярждоўг вырас, але людзі засвоілі Psiphon. 5 сумных і 5 пазытыўных лічбаў адыходзячага годуНа думку экспэртаў, значнае скарачэньне валютнай выручкі абумоўлена зьмяншэньнем паставак расейскай нафты ў Беларусь у першым квартале 2020 года, скарачэньнем зьнешняга попыту на беларускія тавары і паслугі з прычыны пандэміі COVID-19, зьніжэньнем сусьветнага кошту сыравінных тавараў (у прыватнасьці, калійных угнаеньняў), якія экспартуе Беларусь.
12 студзеня Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам чальцоў урада, заявіў, што зацьверджаныя плянавыя паказчыкі павінны выконвацца: «Менавіта пляны. Ня нейкія там прагнозы. Гэтую балбатню так званую рынкавую трэба заканчваць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці магчымы ў Беларусі эканамічны дэфолт і што гэта значыць