У Віцебску падчас прагулкі затрымалі шэсьць жанчын, сярод іх маці Паўла Севярынца

Тацяна Севярынец, архіўнае фота

Раніцай 13 студзеня ў Віцебску падчас заняткаў скандынаўскай хадой з палкамі ў лесапарку Шпілі́ затрымалі шэсьць жанчын, паведаміла ў фэйсбуку Ганна Севярынец:

  • Людмілу Валаткевіч
  • Тамару Ільіну,
  • Алену Каснову,
  • Раісу Кухто,
  • Тацяну Севярынец,
  • Людмілу Фамінскую.

Іх завезьлі ў РУУС Першамайскага раёну Віцебску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта мая кватэра. Што хачу, тое і раблю». На лёджыі Севярынцаў вісіць бел-чырвона-белая гірлянда