Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю сёньня прайшла ў Кіеве на майдане Незалежнасьці.
Некалькі дзясяткаў чалавек прыйшлі ў цэнтар украінскай сталіцы з нацыянальнымі беларускімі і ўкраінскімі сьцягамі і плякатамі.
Плякат у падтрымку зьняволеных беларускіх журналістаў на акцыі ў Кіеве. 10 студзеня
Сярод удзельнікаў былі і беларускія ўцекачы ва Ўкраіне, якія зьехалі, хаваючыся ад рэпрэсій на радзіме. Адна зь іх — Іна Зайцава, якая выходзіла на маршы пратэсту ў Менску ў вясельнай белай сукенцы з чырвонай паласой. Цяпер яна пераехала ў Кіеў.
Іна Зайцава на акцыі ў Кіеве
Акцыі салідарнасьці зь беларусамі сёньня таксама прайшлі ў польскім Беластоку, украінскім Львове і нарвэскім Осла.