Інданэзійскія ўлады заявілі, што выявілі абломкі «Боінга-737» авіякампаніі Sriwijaya Air, які ўпаў у мора ў суботу. Сувязь з экіпажам перапынілася праз чатыры хвіліны пасьля ўзьлёту.
На борце былі 62 чалавекі, 12 зь іх — экіпаж. Ня выжыў ніхто.
Самалёт накіроўваўся з Джакарты ў Пантыянак (правінцыя Заходні Калімантан).
У нядзелю, 10 студзеня, пошукавыя каманды зарэгістравалі сыгнал з бартавога самапісца, паведамляе ВВС. Да месца падзеньня рушылі пошукава-ратавальныя караблі з атрадам вайсковых вадалазаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Інданэзійскі самалёт з болей чым 50 пасажырамі ўпаў у мора пасьля вылету з ДжакартыСьледчыя вывучаюць паднятыя з дна мора абломкі фюзэляжа. Прадстаўнік паліцыі Джакарты сказаў журналістам, што ў першых мяшках, перададзеных сьледчым, былі рэчы з асабістага багажу і фрагмэнты целаў. Пачаліся працы па ідэнтыфікацыі парэшткаў ахвяраў катастрофы.