Танец-пратэст у Менску з удзелам 300 чалавек. ФОТА і ВІДЭА

Танец-пратэст, у якім узялі ўдзел 300 чалавек. Менск, 9 студзеня

Менчукі зладзілі танцавальны флэшмоб «Jerusalema».

Каля 300 чалавек з розных раёнаў Менску станцавалі 9 студзеня на сьнезе ў бел-чырвона-белых строях са сьцягамі раёнаў, стужкамі і парасонамі.

Танцоры-аматары рыхтаваліся 10 дзён. Шмат хто зь іх раней браў удзел у флэшмобах Jerusalema.

Танец-пратэст, флэшмоб, фота «Белсат».