Сьвятлана Ціханоўская перахварэла на каранавірус. Навагодні зварот яна запісвала падчас хваробы

Сьвятлана Ціханоўская ў Бундэстагу, кастрычнік 2020. Архіўнае фота

Гэта пацьвердзіла Свабодзе прэс-сакратар Ціханоўскай Ганна Красуліна.

«Так, Сьвятлана перанесла каранавірусную інфэкцыю. Цяпер яна пачуваецца добра і вяртаецца да працы ў офісе. Дагэтуль Сьвятлана была на самаізаляцыі пасьля сьнежаньскага візыту ў Гішпанію», — сказала Красуліна.

Яна дадала, што хваробу Сьвятлана перанесла дастаткова лёгка, хаця сымптомы былі. Навагодні зварот яна запісвала акурат падчас хваробы. Бліжэйшая каманда Ціханоўскай перахварэла практычна ўся.