Алёна Ланская вядомая сваёй падтрымкай Аляксандра Лукашэнкі. У Instagram у яе было 22 тысячы падпісчыкаў.
Адміністрацыя сацыяльнай сеткі Instagram выдаліла профіль беларускай сьпявачкі Алёны Ланской. Раней артыстка неаднаразова выказвалася ў падтрымку Лукашэнкі, пісала на ўдзельнікаў пратэстаў абвінавачаньні, што ўсе акцыі «праплачаныя», што гэта шоў, а не рэальныя патрабаваньні народу.
У адказ на выкарыстаньне пратэстоўцамі бел-чырвона-белага сьцяга Ланская прызнавалася, што ён даспадобы дзяржаўны чырвона-зялёны, таму што ён «правільны з пункту гледжаньня чакраў».
Карыстальнікі скардзіліся на старонку Ланской, бо, на іх думку, яе допісы «распальвалі варажнечу».
На мінулым тыдні ў Instagram заблякавалі старонку сясьцёр Грузьдзевых, таксама вядомых падтрымкай Лукашэнкі і абразамі на адрас пратэстоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэлеканал АНТ адрэагаваў на блякаваньне свайго Instagram-акаўнту: гэта атака з боку дэструктыўнай апазыцыі