Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлеканал АНТ адрэагаваў на блякаваньне свайго Instagram-акаўнту: гэта атака з боку дэструктыўнай апазыцыі

Экіпаж тэлеканалу АНТ у калёне зь сілавікамі на пратэстах у лістападзе 2020 у Менску
Экіпаж тэлеканалу АНТ у калёне зь сілавікамі на пратэстах у лістападзе 2020 у Менску

Афіцыйны Instagram-акаўнт тэлеканалу АНТ напярэдадні заблякавалі. На дзяржаўным канале абвінавацілі ў гэтым «дэструктыўную апазыцыю».

Прадстаўнікі тэлеканалу пракамэнтавалі сытуацыю ў сваім Telegram-канале. Яны пацьвердзілі, што акаўнт сапраўды заблякаваны. Пры гэтым для іх «абсалютна відавочна, што меў месца факт замоўнай атакі з боку дэструктыўнай апазыцыі». Таксама на АНТ заявілі, што маюць гэтаму «неабвержныя доказы», але пакуль іх не паказалі.

Доступ да Instagram праўладнага каналу АНТ абмежавалі за «парушэньне кіраваньня суполкай». Выдаленьне акаўнта тэлеканалу ў Instagram магло адбыцца пасьля скаргаў карыстальнікаў.

На тэлеканале вераць, што неўзабаве кіраўніцтва сацыяльнай сеткі здыме блякаваньне.

«Спадзяёмся, Instagram разьбярэцца ў гэтай сытуацыі і прыме правільнае рашэньне без палітычнай ангажаванасьці».

XS
SM
MD
LG