У Кітаі выяўлены новы штам каранавірусу

Новы штам каранавірусу, выяўлены ў верасьні ў Вялікабрытаніі, знойдзены ў Кітаі. Пра гэта паведамляюць кітайскія СМІ са спасылкай на Цэнтар кантролю і прафіляктыкі захворванняў КНР.

Новы штам выявілі ў студэнткі, якая вярнулася з Вялікабрытаніі. Яна здала тэст у Шанхаі 14 сьнежня. Цэнтар кантролю і прафілактыкі захворваньняў заявіў, што выяўлены выпадак уяўляе сур’ёзную небясьпеку для кантролю за COVID-19 у краіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Варыянт брытанскага каранавірусу: што мы ведаем пра яго

Пра зьяўленьне новай мутацыі COVID-19 стала вядома ў сярэдзіне сьнежня. Паводле словаў мэдыкаў, яна распаўсюджваецца на 70 адсоткаў хутчэй звычайнага штаму, але не ўяўляе для пацыентаў большай пагрозы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У якіх краінах ужо выявілі мутаваны каранавірус

За апошнія два тыдні праз новы штам каранавірусу больш за 20 краін прыпынілі зь Вялікабрытаніяй авіязносіны. Новая мутацыя COVID-19 выяўленая ў пацыентаў у некаторых краінах Эўразьвязу, Азіі і Блізкага Ўсходу. У Лёндане і яго ваколіцах уведзены жорсткі карантын.