Дырэктар Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў мусіць пакінуць пасаду, бо «так захацелі наверсе». Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
«На маё пытаньне аб прычынах такой неабходнасьці мне спаслаліся на «новую кадравую палітыку кіраўніцтва», растлумачылі, што ў адваротным выпадку звольняць зь іншай фармулёўкай і іншага выбару ў мяне няма».
У выніку Рыбакоў падпісаў прапанаваны яму бланк заявы. Датай звальнення было пастаўлена 31 сьнежня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд не задаволіў пазоў былога амбасадара Астапенкі да МЗСАфіцыйнага тлумачэньня прымусу да звальненьня Міхаіл Рыбакоў не дачакаўся.
«Зрэшты, дзякуй міністру і начальніцы аддзелу кадравай работы Лісянковай, якая давяла да мяне патрабаваньне звольніцца і выступае актыўным цэнзарам „маральна-палітычных“ настрояў сваіх калегаў, за маё „вызваленьне“ ад абавязку „выжываць“ на сьціплы заробак работніка сфэры культуры і адказнасьці за даволі складаны і праблемны ўчастак працы», — адзначыў Міхаіл Рыбакоў.
«Пакуль іду ў нікуды, але, калі зачыняюцца адны дзьверы, павінны адчыніцца іншыя», — ня траціць аптымізму ён. Пры гэтым Міхаіл Рыбакоў пажадаў, каб Новы год адкрыў усім беларусам дзверы ў новую Беларусь.