Пажаданьне Беларусі ад Андрэя Краўчанкі: «Верыць у тое, што збудзецца галоўнае жаданьне большасьці беларусаў»

Андрэй Краўчанка

Няпросты быў фінал 2020 году для дзесяціборца Андрэя Краўчанкі – яго разам з кікбаксэрам Іванам Ганіным у лістападзе жорстка затрымалі, тайна асудзілі на 10 дзён арышту і трымалі ў жодзінскім ізалятары. Спартовец ня страчвае аптымізму. ​

«Самае галоўнае, напэўна, тое, што ў людзей павінна быць вера ў добрае. Трэба верыць у тое, што налета збудзецца галоўнае жаданьне большасьці беларусаў. Я думаю, мара ажыцьцявіцца, усё будзе добра, і беларуская нацыя будзе квітнець.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прымусілі прысесьці 400 разоў». Як абыходзяцца зь вядомымі спартоўцамі ў ІЧУ

Толькі вера выратуе нас, толькі вера можа даць сілы. Калі апускаць рукі, то нічога ня будзе. Я не магу нікога ні да чога заклікаць, бо кожны адказвае за сябе. Кожны павінен сам вызначыцца, чаго хоча, у якой краіне ён хоча жыць.

Я хачу, каб у краіне былі перамены, і раблю ўсё, што ад мяне залежыць. Так і кожны павінен вызначыцца з марамі і жаданьнямі і штосьці рабіць, каб яны зьдзейсьніліся», – разважае спартовец Андрэй Краўчанка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Станіслаў Шушкевіч: «Зычу Беларусі разумных кіраўнікоў»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажаданьне Беларусі ад Маргарыты Ляўчук: «2021 год будзе годам перамогі»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажаданьне Беларусі ад лекара Андрэя Вітушкі: «Спакою і радасьці — гэта галоўнае, што ёсьць у жыцьці»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажаданьне Беларусі ад Мікалая Пінігіна: «Каб у наступным годзе Бык дапамог краіне. Год Пацука быў дрэнны»