Паведамляецца пра дамову бакоў правесьці рабочую сустрэчу пасьля 4 студзеня.
⠀
У лісьце ад МФХ таксама паведамляецца, што дысцыплінарная камісія міжнароднай фэдэрацыі пачала расьсьледаваньне адносна старшыні фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава.
⠀
Фонд заклікаў МФХ разгледзець пытаньне аб прыцягненьні Баскава да дысцыплінарнай адказнасьці ў сувязі зь дзеяньнямі, якія груба ганьбяць рэпутацыю хакею як віду спорту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Пасьля жніўня гэта іншы чалавек». Былы трэнэр юнацкай хакейнай зборнай Беларусі — пра Баскава і сваю адстаўку⠀
Сярод такіх дзеяньняў называлася прысутнасьць Баскава на «плошчы Перамен» у вечар забойства Рамана Бандарэнкі, удзел у агітацыйных акцыях у падтрымку рэжыму Лукашэнкі з выкарыстаньнем алімпійскай сымболікі, дэманстратыўнае расьпіцьцё моцнага алькаголю на фоне алімпійскай сымболікі і ціск на спартсмэнаў і супрацоўнікаў, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазыцыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларускі фонд спартовай салідарнасьці пачаў кампанію байкоту менскай часткі чэмпіянату сьвету ў хакеі 2021 году