Апрача традыцыйных раённых маршаў, якія праводзяцца ў апошні месяц у Менску і іншых гарадах Беларусі па нядзелях, ужо некалькі тыдняў людзі выходзяць на раённыя акцыі і па суботах.
26 сьнежня ў сацсетках паведамляюць пра некалькі акцый пратэсту.
Марш у Фрунзэнскім раёне Менска
Марш пратэсту ў менскім Уруччы
Ланцуг у Бараўлянах
Шэсьце Дзедаў марозаў у Менску
У Менску на на вуліцы Васьняцова 26 сьнежня з раніцы пачаўся касьцюмаваны забег Дзедаў Марозаў. Да іх далучыліся людзі ў цывільным з таніраваных мікрааўтобусаў. Tut.by паведамляе пра затрыманьні.