У Драгічыне журналіста зьмясьцілі пад хатні арышт ў справе пра абразу прэзыдэнта

Сяргей Гардзіевіч, архіўнае фота

Карэспандэнта сайту «Першы рэгіён» Сяргея Гардзіевіча пасьля 72 гадзінаў затрыманьня адправілі пад хатні арышт, паведаміла БАЖ.

22 сьнежня амапаўцы затрымалі яго дарогай з Драгічына ў Берасьце. Дома ў яго правялі ператрус.

Жонцы журналіста ў той дзень паведамілі, што затрыманьне зьвязанае з крымінальнай справай за абразу прэзыдэнта.

Гаворка ідзе нібыта пра рэпост паведамленьня ў адной з драгічынскіх суполак Viber, да якой мае дачыненьне Сяргей Гардзіевіч.

Прыватны сайт «Першы рэгіён» піша пра навіны Берасьцейшчыны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманых супрацоўнікаў Прэс-клюбу дапыталі ў ДФР. Адвакаты далі падпіску аб неразгалошваньні