АМАП, спэцназ КДБ і ЦВК пад санкцыямі, пэнсіянэры пад вартай. Найважнейшае за 23 сьнежня

Міністэрства фінансаў ЗША, Вашынгтон

Найважнейшыя падзеі 23 сьнежня.

Міністэрства фінансаў ЗША 23 сьнежня ўвяло санкцыі супраць ЦВК, АМАПу, Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных спраў Менскага гарвыканкаму, спэцназу КДБ і Генадзя Казакевіча — намесьніка міністра ўнутраных спраў Беларусі. Адначасова Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ўвёў візавыя санкцыі супраць 39 чалавек у Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі. Хто ў сьпісе

У цэнтры Менску прайшоў пазачарговы «Марш мудрасьці» — акцыя пэнсіянэраў, што звычайна адбываецца ў панядзелкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі ўдзельнікаў акцыі пэнсіянэраў

На 23 сьнежня Міністэрства аховы здароўя Беларусі зарэгістравала 179 196 выпадкаў COVID-19. Сутачны прырост — 1922 чалавекі. Памерлі 1349 (+8) пацыентаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства аховы здароўя: ад каранавірусу ў Беларусі за дзень памерлі яшчэ 8 чалавек

Заснавальнік Telegram Павел Дураў заявіў, што неўзабаве праект чакае манэтызацыя і платнымі стануць некаторыя бізнэс-суполкі, а таксама частка стыкераў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Павел Дураў анансаваў манэтызацыю Telegram з 2021 году. Для звычайных карыстальнікаў ён застанецца бясплатным