Двух каталіцкіх сьвятароў будуць судзіць напярэдадні Калядаў

Грэка-каталіцкі сьвятар Аляксей Варанко

Суды над каталіцкімі сьвятарамі зь Віцебску, Віктарам Жуком і Аляксеем Варанком, якіх абвінавачваюць па арт. 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў), пройдуць 24 сьнежня.

Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Жука, пробашча парафіі Сьвятога Ўладзіслава, і Варанко, вікарыя грэка-каталіцкай парафіі Ўваскрасеньня Хрыстовага, затрымалі 8 сьнежня ў Віцебску. На наступны дзень суд накіраваў адміністрацыйныя справы сьвятароў на дапрацоўку, саміх жа іх адпусьцілі на волю да новага разгляду.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ксёндз Барок: Сукамэрнікі-рэцыдывісты былі б ня горшымі міністрамі за цяперашніх
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мітрапаліта Кандрусевіча чакаюць у Беларусі 23 сьнежня, амаль праз чатыры месяцы забароны на ўезд на радзіму