Прадстаўнікі тэлеканалу пракамэнтавалі сытуацыю ў сваім Telegram-канале. Яны пацьвердзілі, што акаўнт сапраўды заблякаваны. Пры гэтым для іх «абсалютна відавочна, што меў месца факт замоўнай атакі з боку дэструктыўнай апазыцыі». Таксама на АНТ заявілі, што маюць гэтаму «неабвержныя доказы», але пакуль іх не паказалі.
Доступ да Instagram праўладнага каналу АНТ абмежавалі за «парушэньне кіраваньня суполкай». Выдаленьне акаўнта тэлеканалу ў Instagram магло адбыцца пасьля скаргаў карыстальнікаў.
На тэлеканале вераць, што неўзабаве кіраўніцтва сацыяльнай сеткі здыме блякаваньне.
«Спадзяёмся, Instagram разьбярэцца ў гэтай сытуацыі і прыме правільнае рашэньне без палітычнай ангажаванасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адцягнулі ззаду штаны і залілі з балёнчыка яшчэ ў раёне хвастца», — чалавек, «прызнаньне» якога паказалі на АНТ