У Беларусі зьявіліся яшчэ два палітвязьні

Людзі чакаюць перад турмой у Жодзіне, 14 жніўня 2020 г.

У Беларусі 22 сьнежня зьявіліся яшчэ два палітычныя зьняволеныя.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Гэта Аляксей Раманаў з Хойнікаў, асуджаны на год калёніі за «абразу прэзыдэнта» (арт. 368 КК), і Мікалай Чарняўскі з Гарадка, які атрымаў паўтара года калёніі за абразу міліцыянта ў тэлеграм-чаце.

У Беларусі цяпер 160 палітычных вязьняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі народ, Ціханоўскія, дактары ды іншыя Героі 2020 году