Апаганілі габрэйскія могілкі ў Бабруйску

Габрэйскія могілкі, ілюстрацыйнае фота

Пра гэта напісаў у Фэйсбуку на старонцы Бабруйскай сынагогі яе рабін Шауль.

«Вось гэтага я не чакаў.... Страшна думаць, што ў выходныя зламалі і скралі дзясяткі брамак і сэкцыяў агароджы на габрэйскіх могілках. Сёньня я гэта бачыў на габрэйскіх могілках у Бабруйску. Я вельмі прашу вас — калі магілы вашых блізкіх пацярпелі, зьвяртайцеся ў міліцыю, для таго каб хутка знайшлі гэтых бандытаў. А мы як грамада думаем пра вырашэньне пытаньня».