Ужо сёньня: Міжнародны дзень мігранта, дзень памяці Вацлава Гаўла

Партрэт Вацлава Гаўла на фасадзе будынку Радыё Свабода

Падзеі 18 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1865 — прынятая трэцяя папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая ліквідавала рабства.

1882 — у Беларусі ўсталяваныя першыя тэлефонныя лініі (паміж гомельскім маёнткам князя Паскевіча, ягоны палацам, фабрыкамі і фальваркам).

1890 — у Лёндане адкрылася першая ў сьвеце падземная электрыфікаваная чыгунка (мэтрапалітэн)

1917 — у Менску распачаўся I Усебеларускі кангрэс.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад нацыянальным сьцягам і гербам «Пагоня». 10 фактаў пра Першы Ўсебеларускі кангрэс

1940 — у нацысцкай Нямеччыне зацьверджаны «Плян Барбароса» — плян нападу на СССР.

1973 (18-26 сьнежня) — нараджэнец Беларусі Пётар Клімук зрабіў арбітальны палёт на касьмічным караблі «Саюз-13» у якасьці камандзіра карабля і стаў першым беларусам у космасе.

1979 — на Менскім паліграфічным камбінаце імя Якуба Коласа надрукаваная мільярдная кніга.

У гэты дзень нарадзіліся

1878 — Ёсіп Сталін, кіраўнік Савецкага Саюзу (1924-1953).

1913 — Вілі Брандт, нямецкі палітык, сацыял-дэмакрат, канцлер Нямеччыны (1969-1974).

1928 — Эдуард Загарульскі, архітэктар.

У памяці

1969 — Пятро Глебка , паэт, драматург, перакладчык, навуковец, грамадзкі дзеяч.

Пятро Глебка

2011 — Вацлаў Гавэл , пісьменьнік, апошні прэзыдэнт Чэхаславаччыны (1989-1992), першы прэзыдэнт Чэхіі (1993-2003).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 публікацыяў Свабоды пра Вацлава Гаўла ў дзень яго памяці

1971 — Аляксандар Твардоўскі, расейскі паэт, рэдактар часопісу «Новый мир», дзе ўпершыню былі надрукаваныя творы Васіля Быкава.