Зьявіліся новае відэа з камэраў назіраньня, як разганялі пратэст 9 жніўня

Відэазапісы трапілі камандзе «Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў».
На апублікаваных відэафрагмэнтах відаць, як разганялі дэманстрантаў на праспэкце Пераможцаў каля стэлы і кідалі ў іх сьвятлашумавыя гранаты.

Прадстаўнік Каардынацыйнай рады Павал Латушка заявіў у эфіры расейскага тэлеканалу «Дождь», што да іх трапілі тэрабайты відэаматэрыялаў пра гвалт і катаваньні сілавікоў, і паабяцаў іх неўзабаве апублікаваць.

Таксама Павал Латушка сказаў, што сілавікі ў вечар пасьля выбараў рыхтавалі правакацыю з інсцэнаваньнем захопу Менскага гарвыканкаму, але пратэстоўцы туды не пайшлі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прасіць пра нешта ўлады Расеі няма сэнсу», — расейская пісьменьніца Седакова
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У ноч з 9 на 10 жніўня прыгадаў ваенныя дзеяньні на Каўказе». Вялікая гутарка з Андрэем Новікавым, якога вывезьлі зь СІЗА № 1 у Расею