Трэці пакет Эўразьвязу, галадоўка Лосікаў, зацьверджаньне амбасадаркі ЗША. Найважнейшае за 16 сьнежня

Менск, сьнежань 2020 г.

Найважнейшыя падзеі 16 сьнежня.

Амбасадары краінаў Эўразьвязу сёньня ўхвалілі трэці пакет санкцыяў адносна Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 29 асобаў і 7 прадпрыемстваў. Эўразьвяз ухваліў трэці пакет санкцыяў адносна Беларусі

Жонка палітвязьня Ігара Лосіка Дар’я расказала пра першы дзень галадоўкі ў падтрымку мужа, якога цяпер трымаюць у турме ў Жодзіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзёньнік жонкі палітвязьня. Першыя суткі галадоўкі. ВІДЭА

У Эўрапарлямэнце 16 сьнежня лідэрам беларускай апазыцыі ўручылі прэмію імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі» за 2020 год.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэрам беларускай апазыцыі ўручылі прэмію імя Андрэя Сахарава

Суд Хойніцкага раёну прысудзіў 1 год у калёніі інваліду 2-й групы ў сувязі з анкалягічным захворваньнем Аляксею Раманаву за «абразу прэзыдэнта».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхара Гомля з анкалёгіяй пакаралі годам турмы за абразу Лукашэнкі

Царква Хрысьціян поўнага Эвангельля «Новае жыцьцё» ў Менску атрымала судовае прадпісаньне вызваліць будынак да канца гэтага году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суполку царквы «Новае жыцьцё» высяляюць з будынку ў Менску

Джулі Фішэр стане першым амэрыканскім амбасадарам у Беларусі з 2008 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэнат Кангрэсу ЗША зацьвердзіў кандыдатуру новага амбасадара ў Беларусі, упершыню з 2008 году