1967 інфікаваныя, 8 памерлі. У Беларусі новы рэкорд зарэгістраваных за дзень выпадкаў COVID-19

За апошнія содні ў Беларусі зарэгістравалі 1967 новых выпадкаў заражэньня. Гэта найбольшы паказьнік за ўвесь час пандэміі.

Міністэрства аховы здароўя апублікавала статыстыку COVID-19 на 11 сьнежня.

За дзень

  • Выявілі 1967 новых хворых
  • Памерлі 8 чалавек
  • Паправіліся і выпісаныя 1845

За ўвесь час

  • 156 359 захварэлі
  • 1246 памерлі
  • 133 930 вылечыліся і выпісаліся.