У Латвіі ад COVID-19 памёр славуты карэйскі рэжысэр Кім Кі Дук

Кім Кі Дук

Ляўрэат Канскага, Вэнэцыянскага і Бэрлінскага кінафэстываляў рэжысэр Кім Кі Дук прыехаў у Латвію 20 лістапада, а пачынаючы з 5 сьнежня не выходзіў на сувязь, расказаў парталу Delfi дырэктар ArtDocFest/Rīga Віталь Манскі.

Сёньня паступіла інфармацыя аб тым, што рэжысэр памёр ад ускладненьняў COVID-19.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у плянах сусьветна вядомага рэжысэра была купля дома ў Юрмале і афармленьне віду на жыхарства, але на заплянаваную сустрэчу ён не зьявіўся. Пасьля гэтага калегі паднялі трывогу і пачалі пошук у лякарнях. Пошук быў абцяжараны ў сувязі з правіламі абароны асабістых дадзеных.

Сёньня зьявілася інфармацыя аб тым, што рэжысэр памёр у шпіталі ў ноч на 11 сьнежня ад ускладненьняў COVID-19, паведаміў Delfi Віталь Манскі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чалавек з камэрай для дзяржавы небясьпечны». Рэжысэр Максім Швед пра тое, як здымаць дакумэнтальнае кіно ў Беларусі

Кім Кі Дук — сусьветна вядомы паўднёвакарэйскі рэжысэр і сцэнарыст. Ляўрэат Вэнэцыянскага кінафэстывалю за фільмы «П’ета» і «Пусты дом»; Канскага кінафэстывалю за фільм «Арыран»; Бэрлінскага кінафэстывалю — за стужку «Самарыцянка». Таксама вядомы як аўтар фільмаў «Вясна, лета, восень, зіма і зноў вясна», «Нацягнутая цеціва», «Час», «Уздых».

Your browser doesn’t support HTML5

Мяжа на замку: Чаму забаранілі наземны выезд з Беларусі?