У гэты момант супрацоўнікі міліцыі спрабуюць трапіць у кватэру да сяброўкі Натальлі — Аксаны Ліхадзіеўскай.
Сябровак судзілі за фатасэсію з цацкай «Беларускі Пачакун». Жанчыны фатаграфавалі цацку ў зоне адпачынку, і прыехала міліцыя нібыта па заяве нейкай жанчыны, што цацка падобная на Лукашэнку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шматдзетную маці пакаралі буйным штрафам за самаробную ляльку, падобную да ЛукашэнкіСуд расцаніў гэта як несанкцыянаваны пікет.
Натальля тлумачыла на судзе, што два тыдні таму ёй прысудзілі буйны штраф за здымак зь бел-чырвона-белым сьцягам. Каб яго выплаціць, яна пашыла цацку «Беларускі Пачакун» і зьбіралася прадаць яе праз аўкцыён. Для аўкцыёну Натальля зь сяброўкай Аксанай вырашылі сфатаграфаваць цацку на фоне прыроды.
У кастрычніку суд Навабеліцкага раёну Гомля пакараў Глазкову штрафам за ўдзел у акцыях партэсту. Перад гэтым яна адбыла ў ізалятары 4 дні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Гомлі пакараў шматдзетную маці буйным штрафам за ўдзел у пратэстах