Пампэо падтрымаў ідэю народнага галасаваньня ў Вэнэсуэле

Хуан Гуайдо, 5 сьнежня 2020

7-12 сьнежня Нацыянальны сход праводзіць у Вэнэсуэле так званае народнае галасаваньне.

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо заявіў у аўторак, што ЗША «працягваюць падтрымліваць часовага прэзыдэнта Хуана Гуайдо і народ Вэнэсуэлы ў іх барацьбе за аднаўленьне дэмакратыі ў краіне»

Пампэо падкрэсьліў, што 7-12 сьнежня ў вэнэсуэльцаў будзе магчымасьць выказаць сваё меркаваньне аб незаконным рэжыме Мадура дапамогай народнага галасаваньня — яно праводзіцца пад эгідай законнага Нацыянальнага сходу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыхільнікі Мадуры вярнулі пад свой кантроль парлямэнт Вэнэсуэлы

Паводле дзяржаўнага сакратара ЗША, дыктатура Мадура зьвяла выбарчы працэс у Вэнэсуэле да фарсу.

Народнае галасаваньне само па сабе не пакончыць з гуманітарным, палітычным і эканамічным крызісам. Яно ўяўляе сабой магчымасьць для вэнэсуэльцаў заявіць пра пакуты народу і даць імпульс для пасоўваньня краіны да свабодных і справядлівых выбараў, піша «Голас Амэрыкі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пажадаў Мадуру, каб унутрынацыянальны дыялёг прывёў да нармалізацыі ў Вэнэсуэле
  • 11 студзеня 2019 году Гуайдо заявіў, што канстытуцыя дазваляе яму выконваць паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы.
  • 23 студзеня Хуан Гуайдо на мітынгу абвясьціў сябе выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Вэнэсуэлы і прыняў прысягу. Празь некалькі гадзін ЗША прызналі яго кіраўніком дзяржавы. Усяго больш за 50 краін сьвету прызналі Хуана Гуайдо законным лідэрам Вэнэсуэлы.