Пасьля запуску «Кнігі рэгістрацыі злачынстваў» зьвесткі ў яе перадалі некалькі соцень чалавек

Аляксандар Дабравольскі, архіўнае фота

Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандар Дабравольскі ў інтэрвію Tut.by расказаў, як ідзе напаўненьне «Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў», пра запуск якой абʼявілі 3 сьнежня.

«У кнізе ёсьць ужо зьвесткі пра тых, хто фальсыфікаваў выбары, — парадку 20 тысяч чалавек. Там і доказы іх злачынстваў, і фатаздымкі, яны цяпер правяраюцца.

У той жа час ужо некалькі соцень чалавек зьвярталіся да стваральнікаў кнігі, там неўзабаве пачнуцца праверкі атрыманых зьвестак, займацца гэтым будзе ByPol — каманда прафэсійных сьледчых, пракурораў, якія працуюць цяпер у Варшаве, і яны будуць выдаваць ужо правераныя матэрыялы», — сказаў Дабравольскі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ілюзія беспакаранасьці павінна зьнікнуць». Латушка пра «Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–сьнежань 2020. Мы — сьведкі.„Таварыш з аўтаматам зьвяртаўся да нас «бандыты»“. АБНАЎЛЯЕЦЦА