Кіраўнік САЗ: упершыню ад верасьня тэмпы заражэньня каранавірусам у сьвеце зьнізіліся

Тэдрас Гебрэесус

Па выніках мінулага тыдня Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) упершыню зь верасьня зафіксавала зьніжэньне новых выяўленых выпадкаў заражэньня каранавірусам, які выклікае COVID-19.

Пра гэта на брыфінгу ў Жэнэве абвясьціў дырэктар САЗ Тэдрас Гебрэесус.

Дырэктар САЗ, аднак, заклікаў з асьцярожнасьцю ставіцца да гэтых лічбаў, бо «набыткі можна лёгка страціць». Паводле яго, зьмяншэньне адбылося ў асноўным за кошт Эўропы, а ў большасьці іншых рэгіёнаў працягваецца рост тэмпаў захворваньня і сьмяротнасьці ад яго.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пра закуп нерасейскіх вакцын ад каранавірусу гаворкі пакуль не вядзецца