На затрыманага 4 лістапада музыку Аляксея Санчука завялі крымінальную справу за ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», Аляксея затрымалі 4 лістапада на рэпэтыцыйным пункце ў Менску разам з барабаншчыкамі. Тады затрымалі ня менш за 10 музыкаў. Аляксея асудзілі на 15 сутак, пасьля якіх ён на волю ня выйшаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Раней палявалі на раварыстаў, цяпер на музыкаў», — як затрымліваюць музыкаўЯго зьбілі і прымусілі адкрыць тэлефон, там знайшлі ліставаньне, дзе ён прызначаў месцы збору на марш. Выпусьціць павінны былі пасьля 15 сутак 19 лістапада, але не адпусьцілі і 26-га. Яму прадʼявілі абвінавачаньне.
Ён быў у СІЗА на Валадарскага, але яго павінны перавесьці ў Жодзіна, кажуць калегі Аляксея.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Акрэсьціна — мізэрная плата за радасьць дваровых канцэртаў». Андрусь Такінданг пра свае «суткі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Для іх ёсьць толькі грошы, улада, жывёльныя патрэбы». Музыка Павал Аракелян выйшаў на волю