Талён на праезд у Горадні і Гомлі стаў даражэйшым, чым у Менску

Тралейбус у Горадні, фота ©Shutterstock

На Горадзеншчыне і Гомельшчыне праезд у гарадзкім транспарце падаражэў адразу на 10 капеек.

У Гомельскай і Горадзенскай абласьцях адна паездка ў гарадзкім грамадзкім транспарце цяпер каштуе 70 капеек.

Падаражэў таксама праезд у прыгарадных аўтобусах і правоз багажу.

Адпаведныя рашэньні зьявіліся на Нацыянальным прававым партале. Пасьля публікацыі яны ўступілі ў сілу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 10 месяцаў 2020 году цэны ў Беларусі вырасьлі на 5,4%. Улады разьлічвалі на 5% за год