«Гранаты рыхтуйце, гранаты-гранаты!» Зьявілася новае відэа з камэры сілавікоў

Мікрааўтобусы ў «баявым парадку» на Партызанскім праспэкце 18 кастрычніка

By_Pol апублікавала відэа зь мікрааўтобуса сілавікоў падчас маршу 18 кастрычніка.

Відэа паказвае сытуацыю ў адным зь мікрааўтобусаў зь сілавікамі, якія 18 кастрычніка падчас «Партызанскага маршу» перастрэлі пратэстоўцаў каля ўнівэрмага «Беларусь». У відэа шмат нецэнзурных слоў.

Сілавікі разважаюць, як ім дзейнічаць, па кім страляць; рыхтуюць гранаты, але ўрэшце вырашаюць хутка зьехаць. Яны яшчэ раз спыняюцца кварталам далей, каля вуліцы Васьняцова, зьбіраюцца пашыхтавацца ў «баявы парадак» і просяць дапамогі.

Як вядома, на маршы 18 кастрычніка пратэстоўцы прайшлі міма вуліцы Васьняцова і мусілі збочыць з Партызанскага праспэкта перад заслонам сілавікоў кварталам далей, на вуліцы Ванеева.

Гэта ўжо другое відэа, апублікаванае з камэраў сілавікоў. Днём раней зьявіліся кадры затрыманьня і перавозкі пратэстоўцаў у аўтазаку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны адзін аднаго фіксуюць, зьбіраюць кампрамат». Былы сьледчы пра відэа з аўтазака