Сямʼя Бандарэнкі патрабуе завесьці крымінальную справу аб праслухоўваньні іх размоў

Родныя Рамана Бандарэнкі падалі ў Цэнтральнае РУУС Менску заяву, каб завялі крымінальную справу па фактах праслухоўваньня іх размоў. Аўдыё зьявілася ў эфіры тэлеканалу СТВ.

У заяве сваякі Бандарэнкі патрабуюць:

  • Завесьці крымінальную справу па факце парушэньня канстытуцыйных правоў і свабодаў.
  • Прыцягнуць да вызначанай законам крымінальнай адказнасьці Рыгора Азаронка і іншых невядомых асоб.
  • Вызначыць, хто і з чыйго дазволу ажыцьцяўляў негалосны запіс асабістых перамоваў і на якой падставе запісы перадалі Азаронку.