Улады разблякавалі сайт «Нашай нівы», першы з сотні забароненых рэсурсаў

Сайт выданьня «Наша ніва»

Гэта стала магчымым пасьля таго, як Міністэрства інфармацыі зняла блакіроўку сайту, якая працягвалася амаль тры месяцы, паведамляе выданьне.

Заяву з просьбай аб разблакіроўцы рэдакцыя накіравала месяц таму. 23 лістапада прыйшоў адказ ад Мінінфарма:

«У сувязі зь ліквідацыяй парушэньня заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, якое стала падставай для прыняцьця рашэньня аб абмежаваньні доступу да інтэрнэт-рэсурса загадваю аднавіць доступ да інтэрнэт-рэсурса NN.by».

На найбліжэйшы час рэдакцыя ўключаем пераадрасацыю з nashaniva.by на nn.by, для чытачоў будуць даступныя абодва адрасы.

Гэта першы з амаль заблякаваных апошнім часам больш за 100 інфармацыйных сайтаў.

Паводле БАЖ, усяго заблякавалі больш за 100 інфармацыйных сайтаў, у тым ліку сайт Радыё Свабода, naviny.by «Наша Ніва», «Салідарнасьць», сайты 11 рэгіянальных СМІ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі заблякавалі сайт Свабоды і доступ да шэрагу іншых рэсурсаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм патлумачыў, за што заблякавалі Naviny.by і «Нашу ніву»