Расейскае Мінабароны: Амэрыканскі карабель уварваўся ў тэрытарыяльныя воды Расеі

Амэрыканскі эскадраны мінаносец «Джон Маккейн» (архіўнае фота)

Расейскае Міністэрства абароны заявіла, што раніцай 24 лістапада амэрыканскі эскадраны мінаносец «Джон Маккейн» уварваўся ў тэрытарыяльныя воды Расеі ў Японскім моры.

У паведамленьні міністэрства, якое цытуе РБК, гаворыцца, што «Джон Маккейн» зайшоў за лінію марской мяжы на два кілямэтры. Карабель ціхаакіянскага флёту Расеі «Адмірал Вінаградаў» накіраваў папярэджаньне аб тым, што гатовы пайсьці на таран, каб выцесьніць яго з тэрытарыяльных водаў, а таксама ўзяў курс на «Джона Маккейна».

«Пасьля атрыманага папярэджаньня [...] амэрыканскі карабель адразу выйшаў у нэўтральныя воды», — паведамілі ў міністэрстве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаго Расеі, Ірану і Турэччыне чакаць ад Джо Байдэна?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цэнтральную вуліцу ў Кіеве перайменавалі ў гонар сэнатара Джона Маккейна