У лістападзе прыхільнікаў саюзу з Расеяй у Беларусі стала меней на 11% у параўнаньні зь верасьнем. Пра гэта паведаміў доктар сацыялягічных навук Андрэй Вардамацкі расейскаму выданьню «Коммерсантъ».
1008 рэспандэнтам задалі пытаньне: «На ваш погляд, у якім саюзе дзяржаў было б лепей жыць народу Беларусі — у Эўрапейскім Зьвязе ці ў саюзе з Расеяй?»
- За саюз з Расеяй выступаюць 40% беларусаў (было 51,6%).
- За арыентацыю на Эўропу — 33% (было 26,7%).
Статыстычная хібнасьць апытаньня 3,2%.
Так грамадзтва адрэфлексавала крокі Масквы, скіраваныя на падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, лічыць Вардамацкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прыхільнікаў саюзу з Расеяй у Беларусі стала менш за палову, падзеньне рэзкае, — сацыёлягі Вардамацкага
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Алексіевіч: «Калі мы возьмем зброю, то перамога абыйдзецца нам даражэй»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Радослаў Сікорскі: пра неўмяшаньне ЭЗ, «польскую мяжу да Менску» і «чорных павукоў»