16-гадовы сарваў дзяржаўны сьцяг. Завялі крымінальную справу

Ілюстрацыйнае фота

​У пасёлку Антопаль у Драгічынскім раёне падчас дыскатэкі 16-гадовы хлопец сарваў дзяржаўны сьцяг з Дома культуры. Юнака знайшлі і ўзялі пад варту. Супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу, паведамляе прэс-служба МУС.

Хлопца абвінавачваюць у зьдзеку зь дзяржаўнай сымболікі. Максымальнае пакараньне па гэтым артыкуле — два гады папраўчых працаў ці абмежаваньне волі на адзін год.

Гэта ня першая крымінальная справа супраць людзей, якія здымалі дзяржаўныя сьцягі. Напрыклад, у Берасьці чалавека за сарваны сьцяг пакаралі годам хіміі.