Абавязковы масачны рэжым увялі па ўсёй тэрыторыі Беларусі

Ілюстрацыйнае фота

Абавязковы масачны рэжым увялі па ўсёй тэрыторыі Беларусі ад 18 лістапада. Апошнімі масачны рэжым увялі Берасьцейская вобласьць і некалькі раёнаў Магілёўскай і Горадзенскай абласьцей.

Цяпер усе жыхары краіны мусяць зьяўляцца ў грамадзкіх месцах у масках, іначай ім могуць адмовіць у абслугоўваньні.​

Паводле Міністэрства аховы здароўя, за дзень у Беларусі зарэгістравалі 1309 новых выпадкаў захворваньня на каранавірус, днём раней было 1251. За дзень памерлі 7 чалавек, усяго 1067.

Афіцыйна агулам за ўвесь час пандэміі, з канца лютага, у Беларусі захварэлі 118 008 чалавек, паправіліся 98 318 (+1000 за мінулы дзень). За ўвесь час зрабілі 2 947 761 тэст (+30 681 за дзень).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За дзень у Беларусі зафіксавалі 1309 новых выпадкаў COVID-19
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанскія навукоўцы здагадаліся, чаму дзеці менш хварэюць на COVID-19