Для дыягностыкі COVID-19 мэтадам полімэразнай ланцуговай рэакцыі (ПЛР) перапрафілююцца ўсе лябараторыі, якія могуць гэта рабіць. У тым ліку прыватныя. Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Прычына — «істотны рост колькасьці хворых» і неабходнасьць «мабілізацыі ўсіх рэсурсаў».
Усяго ў Беларусі маюць права праводзіць ПЛР-тэставаньне больш як 50 лябараторый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пасьля заявы Лукашэнкі лябараторыя «Synevo» спыняе тэставаньне на каранавірусГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
+1315. У Беларусі пяты дзень запар — рэкордная колькасьць хворых на каранавірус