Беларускі дыплямат і культурны дзеяч Уладзімір Шчасны памёр сёньня, 15 лістапада. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў журналіст Аляксандр Мацяс, піша Tut.by.
Уладзімір Шчасны нарадзіўся ў 1948 годзе ў Смаргоні, скончыў Менскі пэдінстытут замежных моў і курсы ААН пры Маскоўскім інстытуце замежных моў імя М. Торэза (1978)
Працаваў у калегіі МЗС Беларусі (1992-1993), павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Літве (1993-1995), Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі і па сумяшчальніцтве ў Ірляндыі (1995-2000), старшынём Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЭСКА (2001-2013).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 74-гадовага выдаўца кніг Алексіевіч хацелі абвінаваціць у зьбіцьці міліцэйскага аўтобусаУладзімір Шчасны быў вядомы як перакладчык, аўтар кніг па гісторыі мастацтва. Як прызнаваўся Віктар Бабарыка, яго цікавасьць да мастакоў Парыскай школы прачнулася дзякуючы кнізе Шчаснага «Мастакі Парыскай школы зь Беларусі» і менавіта пасьля гэтага ён пачаў выкупляць творы і вяртаць іх у Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта рэйдэрскі захоп». Дзе цяпер мастацкая калекцыя «Белгазпрамбанку» з карцінамі Шагала і Суціна