На «Плошчы пераменаў» ў Менску камунальнікі пасьля масавых затрыманьняў разабралі мэмарыял забітаму Раману Бандарэнку

«Плошча Перамен» каля дома, дзе жыў Раман Бандарэнка да разгону сілавікамі. 15 лістапада.

У менскім двары ў раёне вуліцы Чарвякова, які назвалі «Плошчай Пераменаў», пасьля разгону акуцыі памяці забітага актыівста Рамана Бандарэнкі і затрыманьня сотняў людзей, камунальнікі разабралі народны мэмарыял.

У двор на аўтобусе прывезьлі рабочых у аранжавых робах. Яны разьбіраюць мэмарыял. Кветкі выносяць у грузавік.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў ходзяць па разьмешчаным побач дамах, правяраюць дакумэнты ў жыхароў.

У нядзелю на «Плошчы Пераменаў» затрымалі некалькі соцень чалавек. Сілавікі ўжывалі стралялі з сьветлашумавых гранат, атачылі пратэстоўцаў і затрымалі ўсіх, забралі плякаты, бел-чырваона-белыя сьцягі і разбурылі намёты.

На гэтым тыдні загінуў 31-гадовы жыхар Раман Бандарэнка. Увечары 11 лістапада ён выйшаў на двор свайго дома, калі невядомыя ў масках прыехалі здымаць бел-чырвона-белыя стужачкі з плота. Пачалася бойка.

Бандарэнку адштурхнулі, захапілі і адвезьлі ў Цэнтральнае РУУС Менска, пасьля чаго шпіталізавалі, ад траўмаў ён памёр, не прыходзячы ў сьвядомасьць. Крымінальная справа не заведзеная, праверку праводзіць генэральная пракуратура.