Акцыі памяці Рамана Бандарэнкі ў Менску, Горадні, Гомлі, Жлобіне. ШМАТ ФОТА

Акцыя ў Менску пачалася з затрыманьняў каля станцыі мэтро «Пушкінская»

Марш мусіў пачацца ад мэмарыялу Аляксандру Тарайкоўскаму, першай ахвяры сілавікоў падчас мірных пратэстаў. Аднак АМАП не даваў сабрацца ў гэтым месцы

Нягледзячы на жорсткія затрыманьні, прымяненьне сілавікамі газу і сьвятлашумавых гранат, пратэстоўцы раз за разам спрабавалі ўтварыць калёну

Удзельнікі акцыі плянавалі прайсьці ад месца гібелі першай ахвяры сілавікоў Аляксандра Тарайкоўскага да «Плошчы Пераменаў», зь якога выкралі Рамана Бандарэнку, які ад пабояў сканаў у шпіталі. ​На фота «плошча Пераменаў» перад пачаткам акцыі

Сілавікі прыехалі на «плошчу Перамен» каля дома, дзе жыў Раман Бандарэнка. Спачатку закідалі людзей сьвятлашумавымі гранатамі, зачысьцілі прылеглыя вуліцы. Пасьля ачапілі славуты пратэставы двор 

Супрацьстаяньне на «плошчы Перамен»

На «плошчы Пераменаў» зьявіўся вадамёт, прыехалі новыя аўтазакі, сілавікі пачалі зачыстку

Урэшце засталіся некалькі соцень чалавек каля стыхійнага мэмарыяла

Пасьля невялікай размовы зь сілавікамі на чале з камандзірам менскага АМАПу Дзьмітрыем Балабам, сілавікі пачалі выцягваць людзей са шчэпкі, цягнуць у аўтазакі

Пры затрыманьні многіх жорстка зьбівалі

Ачысьціўцы «плошчу Перамен», сілавікі пайшлі па кватэрах бліжэйшых дамоў у пошуках пратэстоўцаў і журналістаў

У Горадні людзі сабраліся ля мэмарыялу на месцы Фары Вітаўта, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі

Міліцыя перашкаджае людзям сабрацца ў цэнтры Горадні

Хутка ў Горадні пачаліся затрыманьні. Сілавікі хадзілі па цэнтры і разганялі людзей

Разгон акцыі пратэсту ў Горадні. 

На маршы сёньня выйшлі і жыхары Гомля. У цэнтры гораду сабраліся некалькі соцень чалавек, яны ішлі па горадзе і скандавалі «Лукашэнку ў аўтазак!», за імі ішлі сілавікі

Міліцыянты размаўляюць з гамельчукамі

Міліцыя разганяе пратэст у Гомлі.

Ля гомельскага касьцёла, у двары яго людзі зрабілі імправізаваны мэмарыял памяці Аляксандра Віхора і Рамана Бандарэнкі, людзі паклалі кветкі і запалілі зьнічы

Акцыю ўшанаваньня памяці Рамана Бандарэнкі правялі сёньня і ў Жлобіне