Падчас разгону «Маршу сьмелых» у Менску прагучалі выбухі сьвятлашумавых гранат. ВІДЭА

Затрыманьні на Маршы сьмелых, Менск, 15 лістапада.

Сама меней тры выбухі сьвятлашумавых гранат прагучалі ля мэтро «Пушкінская»: спачатку два на самой плошчы, а потым адзін – каля кінатэатру «Аўрора».

Журналісты пабачылі тут параненую ў нагу жанчыну, у яе трапіў аскепак гранаты.

Пасьля выбухаў сілавікам удалося разагнаць калёну пратэстоўцаў, якая прыйшла з Каменнай горкі. Дзясяткі людзей затрымалі.