Відавочцы: У Новай Баравой невядомыя забралі трох мужчын

Адзін з дамоў у Новай Баравой, архіўнае фота

На відэа, якое апублікаваў Onliner.by, відаць, як людзі ў чорным і цывільным даганяюць чалавека і валяць яго на зямлю. На заднім пляне двое ў цывільным вядуць яшчэ аднаго мужчыну. Чытачы паведамілі пра трэцяга затрыманага, якога ня бачна на відэа.

Здарэньне адбылося на Авіяцыйнай вуліцы, 1.

Паводле тэлеграм-каналаў, невядомыя людзі прыехалі ў Новую Баравую, каб зьняць банэр з выявай герояў пратэстаў, а затрымалі людзей, якія выйшлі яго абараняць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Намёты, жанчыны з парасонамі, народныя мэмарыялы. Якія акцыі супраць рэпрэсій прайшлі 14 лістапада
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «плошчы Перамен» у Менску паставілі намёты. Гараць сьвечкі. Сьпявае хор. ФОТА, ВІДЭА