«Вы пераможаце». Андрэй Макарэвіч далучыўся да акцыі «Жыве Беларусь». ВІДЭА

Andrey Makarevich

Славуты расейскі сьпявак Андрэй Макарэвіч падтрымаў беларусаў, якія дамагаюцца справядлівых выбараў і спыненьня гвалту.

«Сябры мае, я вельмі жадаю вам трываласьці, мужнасьці і сілы. Вы пераможаце. Вы ўжо перамаглі, проста гэта яшчэ ня так заўважна. Я з вамі», — сказаў Макарэвіч.

Свой зварот Андрэй Макарэвіч суправадзіў песьняй «Зона» з апошняга альбома «Машины времени» — «В метре», які выйшаў 6 лістапада.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гляджу на беларусаў з захапленьнем, я на іхным баку», — Андрэй Макарэвіч пра мірны пратэст, АМАП і ліст Лукашэнку

Акцыю «Жыве Беларусь» запусьціў «Міжнародны онлайн-фэстываль». Зь верасьня да яе далучыліся 16 музыкаў і калектываў з Расеі, Украіны і іншых краін.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уладзімір Цэсьлер выстаўляе на продаж свае працы, каб дапамагчы дзеячам культуры ў Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гляджу на беларусаў з захапленьнем, я на іхным баку», — Андрэй Макарэвіч пра мірны пратэст, АМАП і ліст Лукашэнку