«За ўсе зьверствы рэжыму вінаватыя немінуча адкажуць». Заява партыі левых пра сьмерць Бандарэнкі

Архіўнае фота з кангрэсу партыі «Справядлівы сьвет»

Партыя левых «Справядлівы сьвет» у сваёй заяве ўсклала адказнасьць за гібель Рамана Бандарэнкі на нападнікаў зь сілавых структураў.

Яна выказала спачуваньні блізкім загінулага і запатрабавала неадкладна і абʼектыўна расьсьледаваць злачынства.

«Вінаватыя мусяць адказаць за ўчыненае па ўсёй строгасьці закону, а тыя, хто даў загад на прымяненьне лютасьці, павінны быць неадкладна звольненыя, пазбаўленыя ўсіх званьняў і аддадзеныя пад суд», — гаворыцца ў заяве.

Партыя перакананая, што «за ўсе зьверствы, што чыняцца цяперашнім рэжымам супраць народу Беларусі, вінаватыя немінуча адкажуць. Закон і справядлівасьць у краіне будуць адноўленыя».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Беларусі і сьвеце ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі, Ціханоўская абвясьціла пра народны трыбунал. Найважнейшае за 13 лістапада

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Амбасада ЗША ў Менску: «ЗША шакаваныя і занепакоеныя»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У ААН заклікаюць прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у сьмерці Бандарэнкі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Amnesty Interantional заклікала расьсьледаваць гібель Рамана Бандарэнкі