Учора вечарам у двары, вядомым як «плошча Пераменаў», невядомыя «людзі ў цывільным» прыехалі зразаць белыя і чырвоныя стужкі.
Пачалася бойка, відэа якой апублікаваў тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».
Потым невядомыя схапілі аднаго чалавека і зьвезьлі ў мікрааўтобусе.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», імя гэтага чалавека — Раман Бандарэнка.
З Цэнтральнага РУУС мэдыкі прывезьлі яго ў шпіталь хуткай дапамогі. Яму зрабілі апэрацыю і паклалі ў рэанімацыйнае аддзяленьне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–лістапад 2020. Мы — сьведкі. „У мярзотнай атмасфэры пачынаеш адчуваць сябе парушальнікам“. АБНАЎЛЯЕЦЦА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лекар адказаў Качанавай: «Дыялёг будзе там, дзе гэтага захоча народ Беларусі»