Лідэры музычных гуртоў Recha і «Нагуаль» правядуць за кратамі 15 дзён

Андрусь Такінданг, здымак 2019 году

Лідэра гурту Recha Андруся Такінданга асудзілі на 15 дзён арышту. Музыку затрымалі разам зь іншымі ўдзельнікамі гурту ўвечары 7 лістапада, выцягнуўшы з таксоўкі.

Чатырох музыкаў Recha затрымалі 7 лістапада: сілавікі спынілі таксоўку, у якой яны ехалі. Прысуды іншым пакуль не вядомыя.

15 сутак арышту атрымаў сёньня музыка Леанід Паўлёнак — лідэр гурту «Нагуаль» і ўдзельнік гурту Recha, паведамляе «Вясна».

Апошнім часам сілавікі мэтанакіравана затрымліваюць музыкаў, якія выступаюць на дваровых канцэртах. Каля паўтара дзясятка музыкаў адбываюць адміністрацыйныя прысуды за кратамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ёсьць злая сіла, якая ня хоча, каб людзі радаваліся». За тыдзень у Менску затрымалі паўтара дзясятка музыкаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Будзем партызаніць зь песьнямі». Музыкі выступаюць у менскіх дварах, нягледзячы на затрыманьні